Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

29.05.2021г. Акцыя “Абмяняй цыгарэту на кнігу!”

Да Сусветнага дня без тытуню бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей акцыю “Абмяняй цыгарэту на кнігу!”. Мэта акцыі – прадухіліць курэнне сярод дзяцей і падлеткаў, дапамагчы ім зразумець, якую шкоду здароўю яно прыносіць.