01.06.2021г. Кніжная выстава “Подых гісторыі”

Першага чэрвеня 2021 года беларускі пісьменнік, публіцыст, літаратуразнаўца і перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1987), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1996) Генрых Вацлававіч Далідовіч адзначыў свой юбілей – 75-годдзе. З гэтай нагоды ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” была арганізавана кніжная выстава “Подых гісторыі”. Наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з творчым і жыццёвым шляхам пісьменніка.