01.06.2021г. Конкурсна – гульнявая праграма “Падарожжа ў краіну Дзяцінства”

Бібліятэкар філіяла «Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей аг. Масаляны конкурсна – гульнявую праграму “Падарожжа ў краіну Дзяцінства” (да Міжнароднага дня абароны дзяцей). Дзеці спявалі, адгадвалі загадкі, танцавалі, выконвалі заданні на хуткасць і лоўкасць. Затым усе разам пазнаёміліся з кніжнай выставай навінак “У госці да сонейка”.