Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

08.06.2021г. Кніжная выстава, гісторыка-біяграфічны экскурс “Асветніца і заступніца зямлі Беларускай”

З 6 чэрвеня на абанеменце раённай бібліятэкі пачала працаваць выстава “Асветніца і заступніца зямлі белрускай”, прысвечаная да 920-годдзя з дня нараджэння святой Еўфрасінні Полацкай. 
На выставе шырока прадстаўлены шэраг гістарычных і літаратуразнаўчых матэрыялаў: кнігі А.Аляшкевіча “Крыж княжны Прадславы”, У. Арлова “Асветніца з роду Усяслава”, А. Марціновіча “Святая Еўфрасіння”, В. Чаропкі “Імя ў летапісе”, У. Бутрамеева “Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі”, А. Мяснікова “ Сто асоб беларускай гісторыі”, Л. Гарошкі“ Святая Еўфрасіння” і інш. Частка выставы прысвечана адлюстраванню вобраза Е. Полацкай у мастацкай літаратуры: раман В. Коўтун “Пакліканыя”, аповесць В. Іпатавай “Прадслава”, вершы Л. Геніюш, Н. Гальпяровіча, Л. Дранько – Майсюка, В. Зуёнка, Р. Барадуліна, В. Шніпа . Бібліятэкар правяла гісторыка-біяграфічны экскурс па жыцці і дзейнасці славутай палачанкі, святой патронкі Беларусі.