Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

05.06.2021г. Книжная выстава «Свет вакол нас»

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя лічыцца адным з самых важных падзей экалагічнага календара. Ён штогод адзначаецца 5 чэрвеня ў больш чым 100 краінах свету. 15 снежня 1972 года Генеральная Асамблея абвясціла 5 чэрвеня Сусветным днём навакольнага асяроддзя, мэта правядзення якога- паглыбленне ўсведамлення грамадскасцю неабходнасці захоўваць і паляпшаць навакольнае асяроддзе. У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі наведвальнікам былі прапанаваны кнігі, якія змяшчаюць не толькі інфармацыю аб праблемах навакольнага асяроддзя, але і пра цікавы свет беларускіх раслін і жывёл.