01.06.2021г. Бібліятэчная гасцёўня “У госці казка запрашае”

Вось і прайшоў першы месяц летніх дзіцячых канікулаў. На працягу чэрвеня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для дзяцей былі адчынены дзверы бібліятэчнай гасцёўні “У госці казка запрашае”. Каб зацікавіць дзяцей да чытання, сфармаваць веды аб пісьменніках, літаратуры дзейнічала кніжная выстава “Парад дзіцячых кніг”. Была праведзена віктарына па казках “Казачны мікс” з разнастайнымі пытаннямі, але больш за ўсё дзецям спадабалася знаходзіць адказы на заданні бібліятэчнага квэста “Героі”. Маленькія чытачы мелі магчымасць з карысцю правесці свой вольны час.