Выстава – рэкамендацыя “Жыццё – гэта свет захапленняў”

Любы сучасны чалавек пэўную частку свайго жыцця прысвячае любімаму занятку. У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала выстава – рэкамендацыя “Жыццё – гэта свет захапленняў”. На працягу дня бібліятэкар знаёміла наведвальнікаў бібліятэкі з выставай на якой была прадстаўлена літаратура для вольнага часу і адпачынку. Захапленнем або хобі можа стаць зусім любы занятак: чытанне цікавых кніг, спорт, рыбалка, катанне на каньках альбо лыжах, падарожжа, хадзіць у паходы са сваімі роднымі або аднакласнікамі, калекцыянаванне, рукадзелле, і яшчэ шмат-шмат іншых відаў дзейнасці. Гэта велізарны і цікавы свет. Чытачы з задавальненнем знаёміліся з кніжнай выставай і выставай, на якой былі прадстаўлены прадметы калекцыянавання і захаплення іншых чытачоў бібліятэкі.