У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” адзначалі дзень нараджэння Людмілы Кебіч, якая з'яўляецца старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Ёй споўнілася 70 гадоў. З гэтай нагоды бібліятэкар правяла гадзіну літаратурнага партрэта, на якой чытачы даведаліся пра жыццё і творчую дзейнасць пісьменніцы, а таксама пазнаёміліся з кніжнай выставай “Хвіліны шчасця і самоты”, дзе былі размешчаны творы Людмілы Кебіч і фотаздымкі з яе жыцця. У рамках акцыі “Чытаем разам” прачыталі некалькі цудоўных яе вершаў.