16.07.2021г. Час памяці “У памяці імгненні вайны”

16 ліпеня, у Дзень вызвалення Гродзенскай вобласці і Бераставічыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага запрасілі наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і для інвалідаў Бераставіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на час памяці “У памяці – імгненні вайны”. Бібліятэкар І.К. Рожка расказала слухачам аб падзеях у час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна і вызваленні Гродзеншчыны і Бераставіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Супрацоўнік бібліятэкі прапанавала пазнаёміцца з кніжнай выставай “Гродзенская вобласць і Бераставіцкі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны”, асабліва звярнуўшы ўвагу на кнігу “Доўгія вёрсты вайны”, у якой сабраны ўнікальныя звесткі аб падзеях апошняй вайны на тэрыторыі Бераставіччыны і змешчаны ўспаміны жыхароў раёна і ўдзельнікаў і ветэранаў вайны аб тых далёкіх трагічных падзеях. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых пры вызваленні раёна ўскладаннем кветак на брацкай магіле савецкіх воінаў на Ратушнай плошчы ў цэнтры гарадскога пасёлка.