Гісторыка-патрыятычны час “Квітней, мой край, пад небам жураўліным!”

На пляцоўцы каля філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў гісторыка-патрыятычны час “Квітней, мой край, пад небам жураўліным!”. Прысвячалася  мерапрыемства Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Любуюсь тобою, моя Беларусь”. На выставе была прадстаўлена літаратура гістарычнага зместу. Чытачы змаглі пазнаёміцца з гісторыяй свайго краю, а таксама з мастацкімі творамі пра нашу Радзіму. Бібліятэкар пазнаёміла моладзь з гісторыяй узнікнення свята. Падрабязна расказала пра дзяржаўныя сімвалы нашай краіны – Герб і Сцяг. Гучалі песні і вершы пра  Беларусь. Маладыя людзі з задавальненнем ўдзельнічалі ў віктарыне “Знаўцы”, дзе кожны паказаў свае веды ў вобласці гісторыі нашай краіны.