21.08.2021г. Дзень самакіравання “Чытач за кафедрай”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў Дзень самакіравання “Чытач за кафедрай”. Кожнаму з чытачоў было прапанавана стаць бібліятэкарам на кароткі час, дзеці з задавальненнем прынялі прапанову. Юныя бібліятэкары старанна абслугоўвалі чытачоў: праводзілі індывідуальныя гутаркі, афармлялі фармуляры, пры дапамозе алфавітнага каталога шукалі патрэбную літаратуру, па правілах растаўлялі кнігі на полках. Галоўны сэнс такога дня заключаўся ў тым, каб паказаць, што прафесія бібліятэкара патрабуе шырокага кругагляду, разнастайных ведаў і камунікатыўных навыкаў. Вядома, толькі на некаторы час апынуцца па той бок кафедры недастаткова, каб стаць сапраўдным бібліятэкарам, але дакрануцца да гэтай няпростай і вельмі цікавай, займальнай прафесіі можна.