27.08.2021г. Кніжная выстава, агляд літаратуры «Мастак сацыяльнага жыцця» (да 150-годдзя з дня нараджэння Тэадора Драйзера)

                                                                                            

    Тэадор Драйзер - амерыканскі пісьменнік, публіцыст і празаік, грамадскі дзеяч, мастак-натураліст. Ён будуе свае творы на каласальным матэрыяле назіранняў і вопыту. Яго мастацтва - гэта прыклад дакладнага да скрупулёзнасці малюнка. У гонар 150-годдзя пісьменніка ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы  аформлена кніжная выстава «Мастак сацыяльнага жыцця», на якой прадстаўлены кнігі аб жыцці і творчым шляху пісьменніка, яго самыя вядомыя творы: «Фінансіст», «Стоік», «Тытан», «Сястра Кэры», «Амерыканская трагедыя» і іншыя.