10.09.2021г. Урок інфармацыйнай культуры «Кніжны дом у Канюхах»

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сустрэла сваіх юных чытачоў - першакласнікаў на ўроку інфармацыйнай культуры «Кніжны дом у Канюхах». Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай, даведаліся, як растаўлены бібліятэчны фонд, наведалі выставу, прысвечаную Адзінаму дню бяспекі «Дзе хаваецца небяспека» і правялі з задавальненнем свой вольны час за праглядам ўпадабанай кнігі і гульнёй у шашкі.