Да Дня бібліятэк у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй “Пасябруйце з добрай кнігай”. Бібліятэку наведалі дзеці мясцовага сада. Для іх бібліятэкар падрыхтавала вясёлую і цікавую віктарыну “Па дарогах казак”, затым паслухалі казку Алеся Якімовіча “Аб чым спрачаліся казкі”, паглядзелі мультфільм “Мы не будзем крыўдзіць кнігі”. Дзіцячай увазе былі прадстаўлены кніжныя выставы “Кніжны лабірынт” і “Жывая кніга прыроды” на якіх удзельнікі змаглі знайсці свае любімыя казкі. Дзеці шмат цікавага даведаліся ў сельскай бібліятэцы і прыемна правялі вольны час.