17.09.2021г. Кніжная выстава “Дзве мовы сталі мне блізкімі змалку”

 Да Дня народнага адзінства ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” на працягу тыдня дзейнічала кніжная выстава “Дзве мовы сталі мне блізкімі змалку”. На выставе да ўвагі чытачоў была прадстаўлена літаратура на беларускай і рускай мовах, у якіх замацаваны каштоўнасці, вераванні і самабытнасць нашага народа. Дзякуючы кнігам наведвальнікі бібліятэкі змаглі пазнаёміцца з гісторыяй кнігі пачынаючы ад часоў Полацкага, Смаленскага і Тураўскага княстваў , а таксама з творамі нашых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.