17.09.2021г. Урок–падарожжа “Палюбіў назаўсёды я прасторы Радзімы”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” у Дзень народнага адзінства запрасіла ў бібліятэку вучняў 1-4 класаў на ўрок – падарожжа “Палюбіў назаўсёды я прасторы Радзімы”. У ходзе ўрока гаворка ішла аб нашай Радзіме – Беларусь. Вучні даведаліся, чаму 17 верасня Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства і чаму кожны чалавек павінен адчуваць сябе маленькай часціцай цэлага народа. Напрыканцы мерапрыемства дзецям была прапанавана кніжная выстава “В семье единой”.