17.09.2021г. Гадзіна экалагічных ведаў "Гэтыя жывёлы ў небяспецы"

    На чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”, якое працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы, ішла гаворка аб жывёлах, якім пагражае небяспека і  якія занесены ў Чырвоную кнігу. Спачатку бібліятэкар расказала дзецям аб паяўленні Чырвонай кнігі як Міжнароднай, так і Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь як афіцыйнага дакумента, які смяшчае сістэматызаваныя звесткі пра віды жывёл і раслін, што з’яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення і патрабуюць асобай аховы. Затым дзеці даведаліся аб тых жывёлах, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Дзяцей вельмі зацікавілі маляўнічыя карцінкі з выявай гэтых жывёл, якія бібліятэкар прадэманстравала на пасяджэнні. Юныя натуралісты з задавальненнем адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні супрацоўніка бібліятэкі. У канцы сустрэчы яны атрымалі заданне знайсці загадкі аб жывёлах.