17.09.2021 г. Гісторыка-краязнаўчая экскурсія "Мой родны край"

Новыя цікавыя веды набылі ўдзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” падчас гісторыка-краязнаўчай экскурсіі “Мой родны край”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з архітэктурнымі помнікамі Вялікай Бераставіцы, расказала ім пра ўраджэнца Бераставіччыны В.М.Кавалеўскага, сусветна вядомага вучонага-манголаведа, імя якога носіць раённая бібліятэка. Асаблівы пазнавальны інтарэс выклікалі ў дзяцей карціны, на якіх адлюстраваны помнікі, страчаныя для нас назаўсёды, а таксама сучасныя краявіды роднага краю.