01.10.2021г. Віншавальная акцыя “Са святам, Вас, Шаноўныя!” да Міжнароднага дня сталых людзей

 У рамках раённага свята да Міжнароднага дня сталых людзей супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага арганізавалі і правялі віншавальную акцыю “Са святам, Вас, Шаноўныя!”. Бібліятэкары віншавалі сваіх чытачоў у бібліятэцы і жыхароў раённага цэнтра з Днём сталых людзей, жадалі ім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту і ўручалі на памяць віншавальныя паштоўкі.