29.09.2021г. Паэтычная хвілінка "Маё багацце ўсё ў слове..."

 “Маё багацце ўсё ў слове…” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла паэтычная хвілінка, якую прысвяцілі 90-гадоваму юбілею Народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча (30.09.1931 – 23. 03.2016). Бібліятэкар расказала аб творчым лёсе беларускага паэта і празаіка, Заслужанага дзеяча культуры Беларусі,  пазнаёміла вучняў з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе. Вучні 8-га класа гучна прачыталі лепшыя паэтычныя творы Ніла Гілевіча.