01.10.2021г. Віншавальная вечарына “Цяплом матуліным сагрэты”

Да Міжнароднага Дня пажылых людзей у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла віншавальная вечарына “Цяплом матуліным сагрэты”. Удзельніцы мерапрыемства прымалі шчырыя віншаванні і цёплыя словы падзякі, дзяліліся самымі яркімі момантамі са свайго жыцця, чыталі свае любімыя вершы, удзельнічалі ў конкурсах і весела правялі свой вольны час.