01.10.2021г. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Людзі пажылыя, сэрцам маладыя”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Людзі пажылыя, сэрцам маладыя”, прымеркаваная да Міжнароднага дня пажылых людзей. Удзельнікі пачулі шмат добрых слоў і пажаданняў у свой адрас, атрымалі магчымасць прыемных зносін. Актыўна ўдзельнічалі ў цікавых конкурсах, віктарынах, успаміналі прыказкі і прымаўкі, разгадвалі загадкі, з задавальненнем спявалі песні. Святочная атмасфера нікога не пакінула абыякавым. Усе атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Вечар прайшоў у цёплай і душэўнай абстаноўцы!