22.10.2021г. Экалагічны марафон “А ці ведаеце вы, што..?”


На чарговым пасяджэнні клуба аматараў прыроды “Экалагічны буквар”, якое працуе пры аддзеле інфармацыі і абслугоўвання дзіцячага і дарослага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі, дзеці пашырылі свае веды аб прыродзе,  аб сваім родным краі. Бібліятэкар пазнаёміла іх з некаторымі цікавымі і займальнымі навуковымі фактамі пра Зямлю, пра навакольнае асяроддзе, расказала пра расліны і жывёлы і ў цэлым пра космас. Падчас гэтай вандроўкі па розным куточкам прыроды дзеці актыўна і правільна адказвалі на пытанні пра лес, птушак, розных жывёл, насякомых і раслін, адгадвалі загадкі. У канцы сустрэчы намалявалі плакаты на тэму “Правілы паводзін у лесе” і з задавальненнем іх  абмяркоўвалі.