У
мінулы аўторак раённую бібліятэку наведала Галіна Вітольдаўна Барэль, жонка
мясцовага паэта-самародка Міколы Барэля (1951-2003), якому споўнілася сёлета 70
гадоў з дня нараджэння. Вершы і песні паэта, сабраныя бібліятэкарамі ў адзіны зборнік
“Я не прашу ў Бога многа…”(2004), сталі данінай памяці пра паэта і крыніцай
натхнення для нашых чытачоў. Галіна Вітольдаўна расказала біяграфію Міколы
Барэля, удакладніла час напісання яго вершаў, дала фотаздымкі паэта. З вялікай
цікаўнасцю яна пазнаёмілася з выставай “Бераставіцкі літаратурны Парнас”, дзе
экспануюцца зборнікі твораў бераставіцкіх паэтаў і пісьменнікаў. Сярод іх і
Мікола Барэль.