11.11.2021г. Віктарына "Чароўны свет прыроды"

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла дзяцей аматарскага аб’яднання “Пралеска” на віктарыну “Чароўны свет прыроды”. Юным чытачам бібліятэкар расказала аб тым, як многа цікавага напісана ў кнігах з серыі “Расказы Дзеда Прыродаведа” аб жыцці жывёл і птушак, пра незвычайныя атмасферныя з’явы і экзатычныя расліны. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны.