17.11.2021г. Гучныя чытанні “Казачная сустрэча з беларускай казкай”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” наведала “Масалянскі яслі – сад “ для гучнага чытання “Казачная сустрэча з беларускай казкай”. Дзеці спачатку даведаліся, што казка – гэта выдумка, у якой людзі з доўгіх часоў выказвалі свае мары аб шчасці, аб перамозе дабра над злом, аб цудоўных краінах, дзе хацелі б жыць. Дзеці з задавальненнем паслухалі казкі “Зайкава хатка", “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Воўчы хлеб”.