14.11.2021г. Краязнаўчая экскурсія "Наш край - жывая гісторыя" для ўдзельнікаў клуба "Пошук" Вялікабераставіцкай СШ.

 Для ўдзельнікаў клуба “Пошук” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі краязнаўчую экскурсію па кніжна-ілюстрацыйнай выставе “Наш край – жывая гісторыя”, якая пастаянна дзейнічае ў чытальнай зале раённай бібліятэкі і знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй Бераставіцкага краю і славутымі людзьмі Бераставіччыны. Раздзел выставы “Бераставіцкі літаратурны Парнас” пазнаёміў дзяцей з імёнамі бераставіцкіх літаратараў, іх творамі, выданнем якіх займаецца раённая бібліятэка. Вучні з захапленнем чыталі вершы Святланы Пракопік, Васілісы Пазнуховай, Галіны Румак, Сяргея Габрусевіча, Івана Леткі і іншых мясцовых паэтаў. На завяршэнне бібліятэкары правялі экскурсію па выставе  “Архітэктурная спадчына Бераставіцкага краю”, якая дзейнічае на абанеменце. Дзеці пазнаёмілія з карцінамі мясцовага мастака М.Жлабовіча, на якіх адлюстраваны архітэктурныя помнікі Бераставіцкага краю.