12.11.2021г. Літаратурны экспрэс-агляд "Спасцігаючы свет Дастаеўскага" да 200-годдзя з дня нараджэння класіка рускай літаратуры Ф.М.Дастаеўскага (1821-1881)

 200-годдзе знакамітага класіка рускай і сусветнай літаратуры Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага (11.11.1821-09.02.1881) Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага адзначыла правядзеннем для вучняў Бераставіцкай сярэдняй школы літаратурнага экспрэс-агляда “Спасцігаючы свет Дастаеўскага”. Бібліятэкар прадставіла прысутным  літаратуру, змешчаную на кніжнай выставе “Пісьменнік на ўсе часы”. Раздзелы выставы “Крокі жыцця і лёсу Ф.М.Дастаеўскага”, “Творы Ф.М.Дастаеўскага, напісаныя для дзяцей”, “Сюжэтна-тэматычныя раманы Ф.М.Дастаеўскага”, “Класічныя творы Ф.М.Дастаеўскагана на ўсе часы” знаёмяць наведвальнікаў з шматграннай творчасцю аднаго з самых выдатных раманістаў свету. Бібліятэкар коратка расказала дзецям аб асноўных вехах жыцця і творчасці Ф.М.Дастаеўскага, пазнаёміла з выданнямі, прысвечанымі жыццёваму і творчаму лёсу вядомага рускага пісьменніка, а таксама рэкамендавала абавязкова прачытаць творы, якія не вывучаюцца ў рамках школьнай праграмы.