Да
Міжнароднага дня адмовы ад курэння бібліятэкар перасоўнай бібліятэкі –
бібліобуса, які працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы, правяла
прафилактычную акцыю “Адмовимся ад курэння!.” Яна праінфарміравала сваіх
чытачоў – жыхароў вёсак Ігнатавічы, Астапкаўшчына, Кудрычы, а таксама пацыентаў
Макараўскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў (маршрут №13) аб тым,
што ў трэці чацвер лістапада, сёлета 18 лістапада, адзначаецца ў свеце
Міжнародны дзень адмовы ад курэння. Чытачы бібліобуса, а таксама вяскоўцы,
атрымалі інфармацыйная лістоўкі і буклеты аб шкодным уплыве тытуню і курэння на
арганізм чалавека.