У рамках раённых мерапрыемстваў,
прымеркаваных да Міжнароднага дня адмовы ад курэння, які аздначаецца ў трэці
чацвер лістапада, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для
сваіх карыстальнікаў, сярод якіх былі і дарослыя і школьнікі, інфармацыйна-прафілактычную акцыю “Выбіраем жыццё без
тытуню!”. Падчас акцыі пазнаёмілі чытачоў з матэрыяламі, змешчанымі на
аднайменнай інфармацыйна-ілюстрацыйнай выставе. Кожны з наведвальнікаў атрымаў
інфармацыйная лістоўкі і буклеты аб шкодным уплыве тытуню і курэння на арганізм
чалавека. Бібліятэкар адзначыла шкоднасць гэтай звычкі асабліва ў падлеткавым узросце.