23.11.2021г. Літаратурна-прававая віктарына “Прававая планета дзяцінства” да Сусветнага дня аховы правоў дзіцяці.

 Да Сусветнага дня дзіцяці, які штогод адзначаецца  ў свеце  20 лістапада, для вучняў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы бібліятэкары Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правялі літаратурна-прававую віктарыну “Правая планета дзяцінства”. Спачатку дзяцей пазнаёмілі з асноўнымі дакументамі, якія рэгламентуюць правы дзяцей – "Канстытуцыя, “Дэкларацыя правоў чалавека”, “Канвенцыя аб правах дзіцяці” і правялі своеасаблівае падарожжа па асноўных артыкулах “Канвенцыі”. Затым вучні адказвалі на пытанні віктарыны.