18.11.21г. Тэматычная выстава “Кніга на службе здароўя”

 

У рамках акцыі “Сусветны дзень некурэння” з 18 па 25 лістапада ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала тэматычная выстава “Кніга на службе здароўя”. Бібліятэкар падрыхтавала выставу-папярэджанне, на якой былі прадстаўлены кнігі, часопісы і артыкулы з перыядычных выданняў, цытаты знакамітых людзей пра шкоду курэння і спосабах адмовы ад шкоднай звычкі. Кожны з наведвальнікаў меў магчымасць атрымаць памятку “Чаму трэба адмовіцца ад курэння?”