“Я разгадаў прыроды роднай словы…” Пад такой красамоўнай назвай у раённай
бібліятэцы адкрылася літаратурная выстава, прысвечаная 130-годдзю з дня
нараджэння класіка беларускай паэзіі М.А.Багдановіча (1891-1917). Бібліятэкары
сабралі на выставу рэдкія выданні вершаванай спадчыны паэта: “Вянок”(1913), "Зорка
Венера”(1991), Поўны збор твораў 3 т.(1991), кнігі для дзяцей “Мушка-Зелянушка”,
“Зачараванае царства”, “Шыпшына” і інш. Прадстаўлены і сучасныя выданні,
прысвечаныя жыццю і творчасці М.Багдановіча: “Інтымны дзеннік Максіма
Багдановіча”(2006), “Жыццё знакамітых людзей Беларусі. Максім Багдановіч”(2021),
энцыклапедыя “Максім Багдановіч”(2011) і інш. На асобных аркушах прадстаўлены
ілюстрацыі, якія распавядаюць чытачам аб ушанаванні памяці пра М. Багдановіча ў
філатэліі, нумізматыцы, фалерыстыцы і мастацтве Беларусі.