17.12.2021г. Урок дабрыні "Сяброўства – гэта духоўная цэннасць".

  Тэмай чарговага пасяджэння аматарскага аб’яднання “Люстэрка”, якое працуе пры аддзеле інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі, была “Сяброўства – духоўная цэннасць”. Падчас урока дабрыні дзеці пашырылі свае прадстаўленні аб сяброўстве, аб правілах сапраўднага сяброўства, навучыліся правільна ацэньваць свае пачуцці і адносіны да сяброў, паводзіны ў калектыве. Удзельнікі пасяджэння актыўна і з задавальненнем адказвалі на пытанні бібліятэкара, успаміналі персанажаў з літаратурных твораў, абяцалі не забываць быць ветлівымі са сваімі сябрамі ў розных жыццёвых сітуацыях.