Бібліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская
бібліятэка” правяла на чарговым пасяджэнні аматарскага
аб'яднання “Чамучкі” гучныя чытанні “Казкі ў сямейным крузе”. Падчас сустрэчы размова ішла пра свята
цудаў і чараўніцтва – Новы год. Дзеці распавядалі, якія кнігі
чытаюць ім бацькі напярэдадні Новага года, разгадалі прапанаваныя ім загадкі. У атмасферы
чакання цудаў праслухалі і абмеркавалі рускую народную казку «Ёлочка».