05.01.2022г. Гульнёва-забаўляльная праграма “В снежном царстве, морозном государстве”

Падчас зімовых канікул ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася гульнёва-забаўляльная праграма “В снежном царстве, морозном государстве”. Удзельнікі мерапрыемства актыўна прымалі ўдзел у шматлікіх конкурсах: “Збяры зімовую паштоўку”, “Навагоднія словы”, “Зімовыя рэбусы”, адкрылі і разгадалі куфар з загадкамі, пагулялі ў гульні “Снежкі”, “Снегавік”, “Марознае дыханне”. Праграма прайшла вельмі весела, шумна і пацешна.