11.02.2022г. Віктарына "Аб Радзіме. Аб мужнасці. Аб славе."

 11 лютага ў філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" сумесна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Канюхі і ДУА "Канюхоўскі яслі-сад-сярэдняя школа" прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў- інтэрнацыяналістаў "Аб Радзіме. Аб мужнасці. Аб славе». Кожны народ мае ў сваім календары памятныя даты. Гэта дні, якія павінен памятаць кожны чалавек. Дні, якія змянілі гісторыю краіны. Падчас мерапрыемства падлеткі пагрузіліся ў гістарычнае мінулае нашай краіны. Змаглі адчуць, як простыя хлопцы, нягледзячы на смяротную небяспеку, імкнуліся прынесці мір і спакой на чужую зямлю.





Страниц (31)1234567891011 Вперёд