У
філіяле ”Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для сталых людзей
“Ладачкі”. На гэты раз бібліятэкар запрасіла гасцей на відэагасцёўню “Сустрэнемся
ў экрана”. У кожнага ёсць свае любімыя старыя фільмы. Аб кіно можна гаварыць
доўга і многа. Разам усе ўспаміналі любімыя песні, “крылатыя” выразы з любімых
кінастужак. Правялі конкурсы “Угадай акцёра”, “Угадай фільм” і інш. Задушэўныя
размовы і песні за агульным сталом падарылі ўсім прысутным выдатны
настрой і зарадзілі энергіяй і пазітывам. А нас чакаюць новыя святы і
цікавыя сустрэчы. І дзверы Масалянскай бібліятэкі заўсёды адчынены для людзей "залатога ўзросту".