18.02.2022г. Літаратурны час “Мова – люстэрка духоўнасці чалавека”

18 лютага ў філіале “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня роднай мовы прайшоў літаратурны час “Мова – люстэрка духоўнасці чалавека”. Падчас мерапрыемства гаворка ішла пра тое, што нашу мову не раз спрабавалі знішчыць. Бібліятэкар старалася данесці да ўдзельнікаў выснову, хто б ты ні быў – жанчына ці мужчына, дарослы ці малы – ведай, што твой твар, найлепшая вопратка твая, душа твая – беларуская мова. Калі ты чуеш бларускую мову, не адварочвайся ад яе, а прымі, бо яе месца ў тваёй краіне. Памятай, мова – люстэрка духоўнасці чалавека.