У рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта “З
чаго пачынаецца Радзіма?”, які рэалізуецца раённай бібліятэкай сусмесна з мясцовай
сярэдняй школай, прайшло чарговае пасяджэнне патрыятычнага клуба “Пошук”. Супрацоўнікі
бібліятэкі падрыхтавалі і правялі для ўдзельнікаў клуба гістарычнае дасье “Афганістан:
гарачыя хвіліны жыцця”. Бібліятэкар коратка пазнаёміла дзяцей з гісторыяй вайны
ў Афганістане ў 1979-1989 гг., а таксама расказала пра ўдзельнікаў тых ваенных
падзей - ураджэнцаў Бераставіцкага раёна. У канцы сустрэчы вучні паглядзелі
дакументальны фільм “Афганістан. Я помню”, героі якога – беларускія ветэраны
Афганскай вайны. Супрацоўнік бібліятэкі прадставіла ўвазе дзяцей кніжную
выставу “Гарачымі дарогамі Афганістана”, якая аформлена ў раённай бібліятэцы да
Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.