19.02.2022г. Гульня “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.

 19 лютага ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гульня “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, прысвечаная Дню роднай мовы. Падчас гульні дзеці паглыбілі ўласныя веды. Найбольш хлопчыкаў зацікавілі конкурсы “Перакладчык” і “Тлумачальнік”. Хацелася б, каб наша мова жыла вечна, радавала сваёй мілагучнасцю і прыгажосцю новыя пакаленні.