19 лютага ў філіяле “Пагранічная
сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Дамавічок”.
Бібліятэкар правяла майстар-клас па вырабу віншавальнай паштоўкі да Дня
абаронцаў Айчыны. Каб павіншаваць сваіх дзядуль і татаў 23 лютага, дзеці
вучыліся ствараць сваімі рукамі падарункі. Падбіралі каляровую паперу і кардон,
клеілі і вельмі старанна пісалі віншаванні на сваіх паштоўках.