23.02.2022г. Прэзентацыя кніжнай выставы “Бераставіччына на хвалях гісторыі і сучаснасці”.

     Цікавая і разнастайная па тэматыцы выстава “Бераставіччына на хвалях гісторыі і сучаснасці” была прадстаўлена супрацоўнікамі Бераставіцкай раённай бібліятэкі падчас правядзення справаздачнай нарады аддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкама. Выстава была арганізавана ў файе Бераставіцкай ДШМ.  Раздзелы выставы знаёмілі ўдзельнікаў нарады з гісторыяй Бераставіччыны і яе днём сучасным, творчасцю бераставіцкіх літаратараў, выдавецкай дзейнасцю Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага. Сярод новых выданняў бібліятэкі - зборнік вершаў мясцовай паэтэсы Марыны Дзегцяровай “Шчаслівы час”, прэзентацыя якога адбудзецца ў ліпені бягучага года.