25.02.2022г. Этычнае рандэву “Сем нашых Я. Вучыся бачыць сябе з боку” на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Люстэрка”.

   Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Люстэрка”, што працуе пры раённай бібліятэцы, было прысвечана тэме спасціжэння самога сябе “Сем Я. Вычыся бачыць сябе з боку”. Спачатку бібліятэкар растлумачыла дзецям, што значыць выказванне «Спазнай самога сябе». Затым амаль кожны з вучняў наперабой расказвалі, як яны разумеюць гэтыя словы. Дзеці актыўна  ўдзельнічалі ў гульнёвай сітуацыі “Хто ў люстэрку?”, псіхалагічных практыкаваннях “Не хачу хваліцца, але я …”, “Прыняцце сябе”, “Адгадай эмоцыі!”. У завяршэнні пасяджэння прачыталі апавяданне В. Асеевай “На катку” і з захапленнем абмяркоўвалі яго змест. Сустрэча была цікавай і карыснай для школьнікаў.