Чарговае пасяджэнне клуба аматараў прыроды “Экалагічны
буквар” было прысвечана Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў, які адзначаецца
ва ўсім свеце 2 лютага і прайшло пад назвай “Балотныя скарбы Беларусі”. Бібліятэкар
пазнаёміла дзяцей з гісторыяй заснавання Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў.
Затым дзеці атрымалі цікавую і змястоўную інфармацыю пра самыя буйныя і важныя
балотна-азёрныя комплексы Рэспублікі Беларусь і іх асаблівасці. Школьнікі
даведаліся, якія жывёлы і птушкі жывуць
на балотах. У канцы сустрэчы дзеці пазнаёміліся з маляўнічымі і багата
ілюстраванымі выданнямі, прысвечанымі прыродзе Беларусі.