Бераставіцкая раённая бібліятэка запрасіла вучняў першага класа Вялікабераставіцкай
сярэдняй школы на экскурсію па бібліятэцы “Бібліятэка – чароўны свет кніг”.
Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай, даведаліся аб магчымасцях бібліятэкі, наведалі
яе аддзелы, пазнаёміліся з кніжнымі выставамі. Супрацоўнік бібліятэкі расказала
вучням аб правілах паводзін у бібліятэцы і правілах абыходжання з кнігай. Дзеці
пазнаёміліся з багаццямі кніжнага, часопіснага фонду, а таксама атрымалі
запрашэнні на бібліятэчныя мерапрыемствы і ў аматарскія аб’яднанні. У ходзе
гутаркі з дзецьмі высветлілася, што яны любяць кнігі, ведаюць правілы
абыходжання з імі, і ў кожнага з іх ёсць
свая любімая кніга.