Тэматычная гадзіна “Канстытуцыя –
аснова прававой сістэмы” была прысвечана Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і
накіравана на развіццё і замацаванне ў падлеткаў ведаў аб правах і абавязках
кожнага грамадзяніна нашай краіны. Падчас мерапрыемства прысутныя атрымалі
інфармацыю з дапаможнікаў, інтэрнэт-рэсурсаў, адказалі на галоўныя пытанні, чаму
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца асноўным законам, у чым неабходнасць
змяненняў і дапаўненняў, унесеных на рэспубліканскім рэферэндуме.