Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 15 сакавіка, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай
бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу і правялі для старшакласнікаў хвіліну
актуальнага паведамлення “Канстытуцыя – гарант беларускай дзяржаўнасці”.
Бібліёграф раённай бібліятэкі коратка пазнаёміла вучняў з гісторыяй станаўлення канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь, а таксама з папраўкамі ў
Канстытуцыю РБ, за якія прагаласавала большасць грамадзян Рэспублікі Беларусь на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года. Дзяцей зацікавілі найноўшыя выданні аб Беларусі, прадстаўленыя на аднайменнай кніжнай выставе.