22.03.2022г. Тэматычная выстава і адкрыты прагляд літаратуры ”Блакітны скарб Беларусі” да Сусветнага дня водных рэсурсаў – 22 сакавіка.

Сусветны дзень водных рэсурсаў адзначаецца ва ўсім свеце 22 сакавіка. Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 22 снежня 1992 года. Ідэя правядзення Сусветнага дня водных рэсурсаў упершыню прагучала на Канферэнцыі ААН па ахове навакольнага асяроддзя і развіцці (ЮНСЕД), якая адбылася ў 1992 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра. Усім краінам было прапанавана праводзіць у гэты Дзень спецыяльныя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне і засваенне водных рэсурсаў. Разам з тым вырашана было кожны год прысвячаць гэтыя мерапрыемствы якой-небудзь адной пэўнай тэме. Тэма Сусветнага дня водных рэсурсаў 2022 года – “Падземныя воды: зрабіць нябачнае бачным”. І для нашай краіны гэты дзень не з’яўляецца выключэннем, ён дапамагае прыцягнуць увагу да існуючых экалагічных праблем стану водных аб’ектаў і ў цэлым нагадвае пра важнасць вады і асцярожным яе выкарыстанні.    

22 сакавіка ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы правялі адкрыты прагляд літаратуры “Блакітны скарб Беларусі”, прысвечаная Сусветнаму дню водных рэсурсаў. Увазе наведвальнікаў бібліятэкі на аднайменнай выставе былі прадстаўлены выданні, прысвечаныя тэме вады, захавання прэснай вады ў свеце і Беларусі, а таксама маляўнічыя кнігі пра акеаны, рэкі, азёры і г.д.