Значэнне вады проста неацэнна для паўсядзённага
жыцця, культуры, аховы здароўя, адукацыі, эканомікі і падтрымання навакольнага
асяроддзя. Аб гэтым гаварылася на чарговым пасяджэнні клуба аматараў прыроды “Экалагічны
буквар” у Бераставіцкай раённай бібліятэцы напярэдадні Сусветнага дня водных
рэсурсаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 22 сакавіка. Спачатку бібліятэкар
пазнаёміла дзяцей з гісторыяй заснавання гэтага свята, паведаміла іх аб тым,
што тэма Сусветнага дня водных рэсурсаў 2022 года – “Падземныя воды: зрабіць нябачнае
бачным”. Затым вучні здзейснілі цікавае і пазнавальнае віртуальнае падарожжа па
водных прасторах, падчас якога даведаліся, чаму Зямлю называюць Блакітнай
планетай і што падземныя воды – найважнейшая крыніца прэснай вады. Дзеці актыўна
ўдзельнічалі ў конкурсах “Загадкавы востраў”, “Востраў водных жывёл”, “Востраў
водных раслін”, “Казачны востраў” і з захапленнем адгадвалі красвод. У канцы
сустрэчы ўсе дружна абяцалі берагчы кожную кроплю вады.